
/ Мясціна
Мсціслаў. Управа
/ Апісанне
Зараз мы накіроўваемся на вуліцу Пралетарскую, 51. Тут з 1886 г. захаваўся да нашага часу будынак вайсковай управы. Пабудаваны ён з цэглы ў стылі эклектыкі, з прасторнай унутранай анфіладнай сістэмай памяшканняў. Пабудова мае два высокія паверхі, гарманічна ўзнятыя на магутным цокалі, памяшканні якога ў свой час мелі шматфункцыянальнае гаспадарчае прызначэнне. З цягам часу будынак былой вайсковай управы пацярпеў нязначныя змяненні, асабліва пры ўзвядзенні новага даху.
/ Галерэя
/ На карце
Карта
/ Водгукі
Пакуль няма водгукаў. Будзьце першымі!
/ Па тэме
