Маршрут Гарадок >
Кропкі маршрута Гарадок
Вядомы як горад ВКЛ з пачатку XVI ст. Праваслаўны храм у гонар Св. Троіцы з'явіўся ў самым канцы ХХ ст. Асноўны аб'ём царквы – будынак былой прыходскай царквы, узведзенай у горадзе ў 1903 г. Захавалася мноства надмагілляў вялізных габрэйскіх могілак, трохпавярховы будынак вадзянога млына (1886 г.), радавая забудова (ХІХ ст.) і паштовая станцыя (1854 г.), якая сёння прыстасавана пад праваслаўны храм.
Вёска Заранава носіць такую ж назву, як і возера, на беразе якога яна стаіць, і рака, якая цячэ ў ваколіцы. Вядомае паселішча з сярэдзіне XVI ст. Адзін час было ўласнасцю графіні Забела, каталічцы па веравызнанні. На старажытных каталіцкіх могілках, на якіх сёння хаваюць і праваслаўных, можна ўбачыць каля пяці каменных крыжоў, некалі акуратна вырубленых з цэльных каменных блокаў, якія захаваліся да нашых дзён з сярэдзіны XV ст.
Узнясенская царква ўяўляе сабой дыхтоўны крыжападобны будынак у рэтраспектыўна-рускім стылі з элементамі готыкі, узведзены ў 1869 г. Пабудаваны ён з бутавага каменю і цэглы, які абрамляе кладку па вуглах і карнізах будынка. Ім жа выкладзеныя парталы арачных вокнаў і дзвярэй. У савецкі час храм выкарыстоўваўся як склад. Нядаўна над малітоўнай залай з'явіўся невялікі купал.
На невысокім беразе Заходняй Дзвіны, у атачэнні пашкоджанага часам і людзьмі старажытнага парку, стаіць драўляны сядзібны дом сядзібы Рэпіных. Знакаміты рускі мастак Ілля Рэпін жыў і працаваў тут з 1892 па 1990 гг. Арыгінальны сядзібны дом, па адной з версій, прадалі на дровы дачкі мастака. Гэты дом адбудаваны па старых фотаздымках у 2000 г. З арыгінальных пабудоў сядзібы засталіся толькі лядоўня і каменная гаспадарчая пабудова ў вёсцы.
Прыкладна ў цэнтры вёскі ў вельмі добрым стане захавалася паштовая станцыя, пабудаваная з цэглы ў 1848 г. Будавалася станцыя па адным з тыпавых праектаў станцыйных дамоў, зацверджанаму ў 1846 г. Апроч будынка самой станцыі яшчэ можна ўбачыць станцыйны флігель для фурманаў, гаспадарчую пабудову і карэтную. Пасярод двара з тых часоў да сённяшняга дня ў працоўным стане захавалася студня.
Тут захаваўся Узнясенскі храм у рэтраспектыўна-рускім стылі з чырвонай цэглы. Узведзены ён па адным з тыпавых праектаў непадалёк ад ракі ў 1908 г. Да 1989 г. храм быў у руінах. У 1868 г. са светлай цэглы пабудаваны маляўнічыя карпусы земляробскай школы ў стылі мадэрн. Вялікі Г-падобны асноўны корпус і будынак флігеля размясціліся побач у глыбіні старога парку.
Шляхецкі маёнтак Манькоўскіх насіў неверагодна мілую назву. Ён так і называўся – Мілае. Дыхтоўны сядзібны дом у класічным стылі ўзведзены з цэглы ў 1878 г. Тыльным бокам дом павернуты да пейзажнага парку, ад якога ўжо засталося толькі некалькі дрэў. Дом закансерваваны і, магчыма, выстаўлены на продаж. Ад маёнтка таксама захаваўся цагляны будынак вартоўні.
Мясцовыя жыхары ўспамінаюць, што старэйшае пакаленне сцвярджала, што гэты каталіцкі храм быў асвечаны ў гонар Св. Троіцы. Пабудавана святыня на ўскраіне вёскі з драўлянага бруса ў класічным стылі з элементамі рэнесансу ў 1896 г. Храм стаіць на фундаментах яшчэ больш старога драўлянага касцёла, пабудаванага тут у самым канцы XVII ст. Храму патрабуецца тэрміновая кансервацыя.
Дакладнай інфармацыі пра гісторыю ўзнікнення гэтага храма захавалася няшмат. Сёння ён вядомы як праваслаўная царква ў гонар Узнясення Гасподняга. Пабудаваны храм у канцы XVIII ст., магчыма, да 1773 г. У сярэдзіне ХІХ ст., хутчэй за ўсё, значна перабудоўвалася купальная сістэма. У выніку перад намі храм крыжападобнай формы ў стылі класічнай архітэктуры.
На ўскрайку добрай прасёлкавай дарогі раскінулася, як кажа драўляная шыльда, экспазіцыя “Пахавальныя абрады нашых продкаў”. Наколькі яна ўдала створаная – рабіць вывад вам. Зазірнуць сюды варта абавязкова, таму што тут можна ўбачыць мноства разнастайных каменных крыжоў, хутчэй за ўсё, прывезеных сюды з розных месцаў, дзе яны былі ўсталяваныя першапачаткова. У мяне асабіста засталіся добрыя ўражанні.