< Маршруты Гомельскай вобласці >
Маршруты
Аб маршрутах

Па паўднёва-ўсходняй вобласці Беларусі набралася ўсяго дзевяць турыстычных маршрутаў. Найбольш насычаны цікавымі архітэктурнымі аб'ектамі рэгіён за Гомелем, на стыку дзвюх суседніх краін – Добрушскі і Гомельскі раёны. Багатая на славутасці сама абласная сталіца – горад Гомель з яго навакольнымі мясцінамі. Прывабяць турыстаў таксама Мазырскі раён і землі, што прымыкаюць да Турава і Петрыкава. Жамчужына Гомельшчыны – Чырвоны Бераг. Вобласць можа пахваліцца непаўторнымі пейзажамі па берагах магутных рэк Прыпяць, Дняпро, Сож. Маршруты па Гомельскай вобласці на сайце valatsuga.by зацікавяць турыстаў і вандроўнікаў сваёй унікальнасцю і разнастайнасцю.